Экалогія – адзін з напрамкаў дзейнасці мінскай БХД

10.03.2015, 16:45  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

Экалогія – адзін з напрамкаў дзейнасці мінскай гарадской хрысціянскай дэмакратыі. Летась нашы сябры змагаліся з інвазійкай на тэрыторыі Ракаўскага сельскага савета: зрывалі ліяны "шалёнага агурка”, выкопвалі малады баршчавік. Шкодная расліна вырасла, між іншым, каля самай дарогі, якую забывае абкасіць Валожынскі філіял аблдарбуда.

 

Галіна Каржанеўская як дачніца склала прапановы да Валожынскага выканкама – па даездзе, добраўпардкаванні і г.д. Адказ за подпісам намесніка старшыні І.Ляшкевіча прыйшоў своечасова. Па транспарце пытанне вырашылася станоўча, але некалькі іншых пытанняў як бы не заўважылі. Напрыклад – па стану прыдарожнай паласы і вуліцы ў самой вёсцы.

 

"Ёсць у сучаснага начальства такая звычка: не адмаўляць і не рабіць… А вось па баршчавіку Сасноўскага мне адказалі вельмі вынаходліва. «Если борщевик начал распространяться, необходимо принимать соответствующие меры борьбы с ним. Есть химические и механические способы. В том числе и многократное скашивание». І далей штось доўгае і няўцямнае па сэнсе. Можна падумаць, што не я звяртаю ўвагу кіраўніцтва на пагрозу яшчэ адной плантацыі (непадалёку, у Пелікштах – 1,5 га), а яны мяне вучаць, як надалей правільна выкарэньваць агрэсара”, - адзначае Галіна Каржанеўская.

 

"Не, каб паведаміць простае: што прыродаахоўнікі праінфармаваны пра новы інвазійны ачаг, а дарожныя будаўнікі папярэджаны. У канцы ліста, праўда, паабяцалі, што ў бягучым годзе «будет продолжена эта работа на предмет активизации работ в данном направлении”. Народны кантроль будзе сачыць, як і кім яны прадоўжацца”, - дадае яна.

Навіны па тэме