У межах кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» чыноўнікам даслалі 5000 подпісаў

11 сакавіка 2015 17:02  |  Галоўныя навіны

У межах кампаніі БХД «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» 11
сакавіка накіравана 5000 подпісаў з прапановамі па змаганні з алкагалізацыяй у
Палату прадстаўнікоў (арыгіналы) і Савет міністраў, міністэрствы аховы здароўя,
гандлю, эканомікі і ўнутраных спраў, канцэрн Белдзяржхарчпрам (копіі).

 

Таксама подпісы дасланыя ў Мінскі, Бабруйскі, Нясвіжскі, Слонімскі,
Берасцейскі і Барысаўскі гарвыканкамы.

 

“Радуе, што на гэты год парламентам запланаваны разгляд
паправак у некаторыя законы па пытаннях папярэджання алкагалізму. Але пакуль гэта толька словы і заявы
чыноўнікаў. Мы будзем актыўна працягваць нашу кампанію, пакуль уладамі не
будуць прыняты нашы прапановы па абмежаванні вырабу і продажу алкаголю. Таму што, як сведчыць сусветны досвед, адным
з самых эфектыўных спосабаў скарачэння ўжывання алкаголю, і як следства
зніжэння узроўня правапарушэнняў, разводаў і стратаў для бюджэту з’яўляецца
абмежаванне яго даступнасці. Мы, як хрысціяне і людзі, якія змагаюцца за змены
да лепшага, не можам заставацца ў баку у такім, на жаль, вельмі актуальным для
Беларусі пытанні, як алкагалізацыя насельніцтва. Тым больш што улады без
грамадскага ціску мала што робяць для простых людзей”, – адзначыла каардынатар кампаніі
«Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» Вольга Кавалькова.

Болей навін