У сацсетках створаная ініцыятыва няспыннай малітвы за Беларусь

13.03.2015, 13:01  |  Навіны » Грамадства

У сацыяльных сетках маладыя вернікі стварылі ініцыятыву «Няспынная малітва за Беларусь». У кругласутачнай чарзе мінімум 168 чалавек, кожны з якіх на працягу гадзіны моліцца за краіну.

 

«Далучайцеся, калі ласка, выбірайце сваю гадзіну. «Там, дзе двое ці трое сабраліся ў Імя Маё, там і Я пасярод іх». Беларусь патрабуе нашай малітвы!» — сказана ў звароце ініцыятараў «Няспыннай малітвы за Беларусь».

Пакуль у іх групе «ВКонтакте» (vk.com/club89279497) каля 30 чалавек.

 

Аналагічная група створана таксама ў Фэйсбуку, тут да ініцыятывы далучыліся ўжо 180 чалавек: facebook.com/groups/796171523807725

 

Створана онлайн-табліца, дзе распісаны ўжо занятыя гадзіны.

Крыніца: Krynica.info

Навіны па тэме