Актывісты БХД у Капыльскім раёне ўшанавалі ахвяр сталінізму: пад “аховай” ДАІ (фота)

16.03.2015, 23:03  |  БХД, Палітыка, Грамадства

У суботу 14 сакавіка пасля пікету, прымеркаванага да дня Канстытуцыі,  актывісты БХД Мінскай вобласці з Менска, Капыля і Салігорска і актывіст ПБНФ са Слуцка наведалі помнік ахвярам палітычных рэпрэсій 1929-1938 у весцы Чарнагубава Капыльскага раёна. 
 
Гэтая падзея не засталася незаўважанай з боку супрацоўнікаў сілавых структураў. Сябра БХД з Салігорску Уладзімір Шыла, які падвозіў каардынатара аргкамітэту БХД у Капыле Віктара Дашкевіча дахаты, адзначыў, што ўвесь час па дарозе ад вёскі Чарнагубава іх суправаджала машына ДАІ. "Такія паводзіны міліцыянтаў абсалютна неадэкватныя. У той час, калі ўлады крычаць, што трэба жыць па сродках, грошы падаткаплацельшчыкаў нахабна трацяцца, каб арганізоўваць нікому не патрэбныя эскорты”, - адзначыў ён.
 
Актывісты БХД у Капыльскім раёне ўшанавалі ахвяр сталінізму: пад “аховай” ДАІ (фота)Актывісты БХД у Капыльскім раёне ўшанавалі ахвяр сталінізму: пад “аховай” ДАІ (фота)

Крыніца: http://bchd.info/

Навіны па тэме