“Народны кантроль” у Віцебску: адсутнасць веладарожак – праблема і грамадзян, і ДАІ

27.03.2015, 17:50  |  Галоўныя навіны, Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

Актывісты кампаніі "Народны кантроль" у Віцебску, акрамя праблемы якасці медыцынскага абслугоўвання, вырашылі актуалізаваць яшчэ адну праблему: адсутнасць веладарожак.

Гэтая праблема ўжо ўздымалася грамадскасцю, але пакуль марна. А вырашэнне яе, на погляд актывістаў, не вельмі складанае і стратнае. У горадзе шырокія вуліцы, праспекты, дзе лёгка знойдуць сабе месца і мінакі, і раварысты. Але шмат нязручна высокіх бардзюраў. Пра гэту праблему шла гаворка 25 сакавіка з начальнікам аддзела арганізацыі дарожнага руху Віцебскага ДАІ Касянковым В.В., якога наведала каардынатар кампаніі Таццяна Севярынец.

"Між іншым ён прызнаўся, што адсутнасць веладарожак у горадзе - ягоны галаўны боль”, - распавяла каардынатар.

Навіны па тэме