Дажынкі ў Горацкім раёне: вяскоўцы сабралі подпісы супраць адбору агародаў

30.03.2015, 11:44  |  Галоўныя навіны, Рада Народных Дэпутатаў, Палітыка, Грамадства

У аграгарадку Аўсянка Горацкага раёна ідзе падрыхтоўка да раённых Дажынак. У сувязі з гэтым мясцовыя ўлады падчас добраўпарадкавання трасы Горкі-Магілёў вырашылі забраць у вяскоўцы агароды, якія яны апрацоўвалі і за якія плацілі падаткі больш за 20 гадоў.

 

Жыхароў Аўсянкі пачалі выклікаць у сельсавет з патрабаваннем на працягу пяці дзён вызваліць агароды, бо на іх месцы плануецца зрабіць газоны і ўсталяваць ліхтары. Агулам плануецца забраць 15 агародаў. Замест іх аўсянкаўцам прапануюць надзелы далёка ў полі.

 

Аднак ніводзін з тых, каго выклікалі не пагадзіўся з патрабаваннямі ўладаў. Тым больш, што ніякага пісьмовага распараджэння яны не прадставілі. Замест гэтага яны звярнуліся да актывісткі аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Жанны Шчарбінінай, якая ў 2010-2014 гадах была дэпутаткай Аўсянкаўскага сельсавету. З яе дапамогай быў складзены зварот са скаргай на дзеянні мясцовых уладаў у Магілёўскі аблвыканкам і пракуратуру. Зараз вяскоўцы чакаюць адказу.

Навіны па тэме