У Віцебску прайшоў велапрабег за роварныя дарожкі (фота)

30.03.2015, 15:38  |  Галоўныя навіны, Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

Актывісты кампаніі "Віцебску - веладарожкі" у рамках "Народнага кантролю" 28 сакавіка правялі ў Віцебску велапрабег па праспекце Перамогі - вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў - вуліцы Чкалава - праспекце Перамогі. Мэта мерапрыемства - прыцягнуць увагу і мінакоў, і ўлады да гэтай надзённай праблемы.

 

На адным з ровараў быў змешчаны дэвіз кампаніі "Віцебску – веладарожкі”. З надыходам вясны гэтая праблема абвастраецца, паколькі павялічваецца небяспека сутыкнення і раварыстаў з пешаходамі, і на дарозе - з аўтамабілістамі.

 

Таксама 30 сакавіка адпраўлены электронны зварот у Віцебскі гарвыканкам па адзначанай праблеме. Зварот зарэгістраваны за № 1136. "Мы настойваем на найхутчэйшым вырашэнні праблемы. Гораду гэта абыйдзецца малой крывёю, а парадку і зручнасці павялічыцца ў разы”, - адзначыла каардынатар кампаніі "Віцебску – веладарожкі” Таццяна Севярынец.
 
У Віцебску прайшоў велапрабег за роварныя дарожкі (фота)
У Віцебску прайшоў велапрабег за роварныя дарожкі (фота)
У Віцебску прайшоў велапрабег за роварныя дарожкі (фота)

Навіны па тэме