Вольга Кавалькова: трэба ствараць умовы, каб беларусы самі маглі інвеставаць у эканоміку

01.04.2015, 17:12  |  Галоўныя навіны, Эканоміка

Менскі каардынатараргкамітэту БХДВольга Кавальковалічыць, што беспрацоўе не павінна пагаршаць жыццёвыя ўмовы ў нашых сем’ях. Сёння дзяржава забяспечвае беларусаў мізэрнымі заробкамі за кошт замежных крэдытаў, якія ўсё роўна прыйдзецца вяртаць.

 

Дзяржаве трэба ствараць умовы для таго, каб беларусы самі маглі інвеставаць у эканоміку краіны, а не рабіць перашкоды, як сёння. Людзі, якія страцілі працу, павінны мець магчымасць перакваліфікацыі. Нарэшце, беспрацоў’е трэба страхаваць, бо сённяшняя дапамога беспрацоўным складае ўсяго 100 000 рублёў на месяц, у той час як пражытковы мінімум – 1,5 мільёна рублёў, заявіла яна ў эфіры Epramova.

Навіны па тэме