У Мінскім Чырвоным Касцёле пройдуць дні ўспаміну Папы Яна Паўла ІІ

12 кастрычніка 2009 11:18  |  Грамадства

16–18 кастрычніка у мінскім касцёле святых Сымона і Алены пройдуць дні ўспаміну папы рымскага Яна Паўла ІІ.

Цырымонія адбудзецца з нагоды 21-й гадавіны абрання кардынала Караля Вайтылы на святы пасад, паведамляе БелаПАН. У гэтыя тры дні набажэнствы будуць праводзіцца дзеля найхутчэйшай беатыфікацыі Яна Паўла II.

Для ўдзелу ў днях будуць запрошаны апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Антоні Дзям’янка, а таксама святары сталічных парафій.

Болей навін