У Полацку збіраюць сродкі для хаткі для сабак

03 красавіка 2015 12:52  |  Грамадства

Полацкія актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” абвесцілі збор сродкаў на дапамогу хатцы для сабак “Баравуха-2”.

 

Прытулку патрэбныя крупы, мясныя абрэзкі, супрадукты,
апілкі, вопратка, будаўнічыя матэрыялы.

 

Жадаючых дапамагчы прытулку просяць звязвацца па тэлефоне:
+37529 2112220 (Ілья).

Болей навін