Ініцыятыва “За ўратаванне мемарыяла Курапаты” запрашае на збор-сустрэчу валанцёраў

07 красавіка 2015 18:18  |  Грамадства

Ініцыятыва “За ўратаванне мемарыяла Курапаты” запрашае на збор-сустрэчу
валанцёраў-талакоўцаў “Талака 2015. Курапаты”. Сустрэча адбудзецца 8 красавіка
а 18:00 на Чарнышэўскага, д.3.

 

Падчас сустрэчы будзе працаваць фотавыстава “Талака на
Курапатах” на якой можна будзе пабачыць вынікі працы валанцёраў з заходняга
боку Курапатаў за 2013-2014 гады, пабачыць на свае вочы, як змяніўся выгляд мемарыяла,
якую вялікую працу зрабілі ўдзельнікі талок.

 

Падчас сустрэчы адбудзецца абмеркаваньне плана прцы на 2015
год. Прымаюцца прапановы і заўвагі. Арганізатары запрашаюць далучацца новых людзей,
каму баліць сэрца за лёс мемарыяла, каму баліць сэрца за лёс нашай Беларусі.
Хто не можа ўдзельнічаць фізічна, але можа дапамагчы інструментам (секатары,
лапаты, трымеры, сякеры), чакаюць таксама.

Болей навін