“Народны кантроль” у Слоніме: працоўныя месцы, а не закон аб дармаедстве

15.04.2015, 13:38  |  Галоўныя навіны, Грамадства, Эканоміка

Сябры Слонімскай грамадскай ініцыятывы "Народны кантроль" 11 красавіка правялі круглы стол, на якім дамовіліся аб правядзенні кампаніі супраць дэкрэты аб дармаедстве і за стварэнне працоўных месцаў з годнымі заробкамі.

 

У Слонімскім раёне ўтварылася крытычная сітуацыя з працаўладкаваннем. Прадпрыемствы развальваюцца, масава скарочваюцца працоўныя месцы. Складаная сітуацыя з прадпрымальнікамі, якія ўрэшце папоўняць шэрагі беспрацоўных. Тым, хто зарабляў на жыццё ў Расіі, ехаць туды ў большасці сваёй, не мае сэнсу: у сувязі з крызісам не заробіш. З-за штодзённага росту цэн большасць грамадзян знаходзіцца на мяжы выжывання, адзначыў каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Іван Бядко.

 

"У такой сітуацыі грамадзяне не маюць магчымасці рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на працу. Наша кіраўніцтва замест стварэння працоўных месц з годным заробкам, прымае закон аб дармаедстве. Як выжыць у гэтых умовах маладым сем'ям, якія не маюць ні кватэры, ні працы з дастойным заробкам, на які можна жыць, а не выжываць, іншым катэгорыям грамадзян, якія не маюць працы?” – падкрэсліў ён.

Навіны па тэме