Смерць а.Аляксандра Надсана – вялікая страта для ўсяго беларускага народу

16.04.2015, 11:42  |  Навіны » Грамадства

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шчыра смуткуе з прычыны смерці выбітнага беларускага хрысціянскага дзеяча, апостальскага візітатара для беларусаў-каталікоў замежжа Надсана. Яго сыход – гэта вялікая страта для ўсяго беларускага народу, для ўсёй Беларусі.

 

Апынуўшыся ў маладым веку за мяжой, а.Аляксандр не парываў сувязяў з Радзімай, браў актыўны ўдзел у заснаванні і дзейнасці шматлікіх эмігранцкіх арганізацый, спрыяў развіццю беларускай навукі, культуры і школьніцтва. Актыўна дапамагаў суайчыннікам у Беларусі: братам па веры, ахвярам Чарнобыльскай катастрофы і іншым. Быў шчырым і адкрытым чалавекам.

 

Вечнае спачыванне дай яму, Госпадзе!

Навіны па тэме