Запрашаем на супольную прэс-канферэнцыю БХД і ТБМ

16.04.2015, 13:57  |  Палітыка, Грамадства

У Менску 17 красавіка на офісе Таварыства беларускай мовы (вуліца Румянцава, 13) адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталя Рымашэўскага, каардынатара БХД у Менску Вольгі Кавальковай, лідара Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марыны Хоміч і першага намесніка старшыні ТБМ Алены Анісім.

 

Падчас прэс-канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя супольнай кампаніі. Запрашаем журналістаў.

 

Пачатак а 15:00.

Навіны па тэме