Пракаповіч пераабраны кіраўніком БХД Менскай вобласці (фота)

11.05.2015, 14:54  |  Галоўныя навіны, БХД

10 траўня ў Менску адбылася Менская абласная справаздачна-выбарчая канферэнцыя аргкамітэта па стварэнні партыі БХД. У канферэнцыі удзельнічалі звыш за 20 прадстаўнікоў БХД Мінскай вобласці – з Барысава, Маладэчна, Слуцка, Салігорска, Нясвіжа, Мядзеля, Клецка, Пухавіцкага раёна, Заслаўя, Капыльскага раёна, Бараўлян. У мерапрыемстве таксама ўзяў удзел і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Павел Севярынец.

 

Актывісты Менскай вобласці абмеркавалі падрыхтоўку да з’езду БХД 13 чэрвеня, сітуацыю ў Беларусі напярэдадні выбарчай кампаніі 2015 года.

 

Таксама былі абмеркаваны кампаніі БХД "Народны кантроль” (за вырашэнне існуючых праблем на мясцовым і нацыянальным узроўні і актывізацыю грамадства для абароны сваіх правоў), "Урад для народа” (за распрацоўку пакета тэрміновых рэформаў, накіраваных на выхад з крызісу і ратаванне незалежнасці Беларусі), а таксама "Права выбара” (за супрацьдзеянне фальсіфікацыям падчас выбарчай кампаніі 2015 года і недапушчэнне легітымізацыі рэжыму ў Беларусі).

 

Пасля справаздачы кіраўніка Менскай абласной арганізацыі, кіраўніком агульным галасаваннем быў пераабраны Павел Пракаповіч. Таксама была абраная Рада Менскай абласной БХД і тры намеснікі каардынатара: Аляксей Цюлькоў, Раман Ганчароў і Валерыя Чарнаморцава.

 
Пракаповіч пераабраны кіраўніком БХД Менскай вобласці (фота)
Пракаповіч пераабраны кіраўніком БХД Менскай вобласці (фота)
Пракаповіч пераабраны кіраўніком БХД Менскай вобласці (фота)
Пракаповіч пераабраны кіраўніком БХД Менскай вобласці (фота)

Навіны па тэме