Віталь Рымашэўскі: далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу - незаслужаны аванс уладам

14.05.2015, 16:14  |  Навіны » Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі пракаментаваў далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу.

 

"Далучэнне адбылося за 5 хвілін. Гэта значыць, што ўсё ўжо было вырашана загадзя і рашэнне падрыхтавана. Рашэнне цалкам знаходзіцца ў рэчышчы сённяшняй агульнаеўрапейскай палітыкі да Беларусі. Гэта падарунак авансам уладам, бо ніякіх істотных зменаў не адбылося ў беларускай сістэме адукацыі з часу разгляду апошняй заяўкі Беларусі. Але, відавочна, што карумпаваная і закрытая змарнуе шанцы, якія дае гэты аванс”, - адзначыў ён.

 

Зараз, на яго думку, застаецца спадзявацца на няўрадавыя арганізацыі, моладзевыя супольнасці і экспертаў, бо толькі яны могуць абараніць правы студэнтаў і дамагчыся сапраўдных рэформаў па стандартах Балонскага працэсу.

Навіны па тэме