Мінгарвыканкам забараняе дзецям з царквы "Новае жыццё" атрымліваць калядныя падарункі

01.01.2010, 09:28  |  Навіны » Грамадства

Як паведамляюць "Навіны Курасоўшчыны", Міжнародная дабрачынная арганізацыя «Самарыцянскі кашалёк» ў гэтым годзе не зможа даць калядныя падарункі па заяўцы царквы «Новае жыццё». У адрас арганізацыі «Самарыцянскі кашалёк» паступіла пагроза ад гарадскіх уладаў, што калі яны дадуць падарункі царкве «Новае жыццё», то ім увогуле забароняць прывозіць падарункі ў Беларусь.
 
У Царкве «Новае жыццё» не сталі як-небудзь каментаваць падзеі, звязаныя з атрыманнем падарункаў, спаслаўшыся на тое, што канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.
 
Каб разабрацца ў тым, што адбываецца, карэспандэнт "НК" звязаўся з Алай Мікалаеўнай Рабіцавай, начальнікам аддзела па справах рэлігій Мінгарвыканкама. Адказ Алы Мікалаеўны варты таго, каб яго працытаваць: «Ніякіх інтэрв'ю мы не даем нават газетам, тым больш сайту Курасоўшчыны. А ўжо што тычыцца Новага жыцця, то тут і ўвогуле без каментароў. Як Вы ўвогуле набралася смеласці тэлефанаваць мне, начальніку аддзела мінскага гарвыканкама?!». Пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю аб падарунках для дзяцей "Новага жыцця" А. Н. Рабіцава не змагла.
 
Працяг будзе.

Навіны па тэме