Таццяна Севярынец: школа, якая займаецца паборамі, менш увагі надзяляе падрыхтоўцы вучняў

03.06.2015, 13:44  |  Галоўныя навіны, Грамадства, Эканоміка

Бясконцыя паборы ў беларускіх школах з’яўляюцца следствам таго, што школы ў краіне фінансуюцца па рэшткавым прынцыпе. Пра гэта ў межах праекту Epramova заявіла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

 

"Шмат мільярдаў укладаецца ўпустую, невядома ўва што, у стратныя прадпрыемствы. А школа, як і дзіцячыя садкі, жыве за кошт бацькоў. І з гэтага выходзіць галоўная бяда – у Беларусі не будзе будучыні. Бо школа, якая займаецца паборамі, менш увагі надзяляе падрыхтоўцы добрых вучняў. А пра тое, што адукацыя кепская, сведчаць вынікі апошніх паступленняў у вну, дзе асноўная частка абітурыентаў набірае ад 8% да 30%”, - кажа яна.

 

Паводле яе, дзяржава мусіць больш увагі звярнуць на школы і павялічыць аб’ёмы яе фінансавання, каб адбыліся станоўчыя змены ў школе.

Навіны па тэме