Мінгарвыканкам забараніў праводзіць сход БХД на плошчы Свабоды

10 чэрвеня 2015 13:34  |  Галоўныя навіны

Атрыманы адказ з Мінгарвыканкаму на правядзенне 13 чэрвеня з
11:00 да 15:00 у Мінску на Плошчы Свабоды ўстаноўчага з’езду партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя”.

 

Паводле намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі,
на плошчы Свабоды з 2 траўня па 13 верасня “запланавана правядзенне іншага
масавага мерапрыемства”.

 

“Улічваючы вышэйпададзенае, Мінгарвыканкам не дазваляе
правядзенне 13.06.2015 з 11:00 да 15:00 на пляцоўцы каля будынка па адрасе
плошча Свабоды 2а масавага мерапрыемства ў форме сходу з колькасцю ўдзельнікаў
да 300 чалавек”, – гаворыцца ў адказе.

 

“Мы падавалі гэтую заяву як рэакцыю на тое, што беларускім
хрысціянскім дэмакратам па надуманых прычынах адмаўлялі ў памяшканнях. Толькі
пасля пасля званка з гарвыканкаму нам дазволілі правесці сход у ПК МТЗ. І калі
зараз не будзе правакацыі, то з‘езд пройдзе там. Разам з тым, калі было
дазволена правядзенне сходу на плошчы Свабоды, то мы б здолелі правесці і з’езд,
і масавае мерапрыемства”, – адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь
Рымашэўскі.

 

Болей навін