Як зменшыць колькасць абортаў у Беларусі: відэадыскусія Саламацінай і Кавальковай

11.06.2015, 16:21  |  Грамадства, Відэа на сайце

Заснавальніца праекта «Гендэрны маршрут», даследчыца Ірына Саламацінады юрыстка, каардынатар кампаніі «У абарону жыцця» БХД Вольга Кавалькова падзяліліся сваім бачаннем праблемы абортаў.

 


1)Што для вас аборт?

2)Што такое жыццё і калі яно ўзнікае?

3)Забойства эмбрыёна = забойства чалавека?

4)Пра лялькі-эмбрыёны, якія паказваюць жанчынам

5)Прыклад Польшчы, у якой аборты забароненыя

6)Кавалькова: Мы ўсе прывыклі да таго, што аборт – гэта норма

7)Саламаціна: Забарона абортаў – не гарантыя вырашэння дэмаграфічных праблем

8)Саламаціна: У нас многія жанчыны не ведаюць, што пасля сэксуальнага акту могуць быць нейкія наступствы

9)Кавалькова: Вырашэнне праблемы не ў тым, каб увдзіць сэксуальную адукацыю, а наадварот, пашыраць кансерватыўную, хрысціянскую адукацыю. Сэкс да шлюбу – нельга.

11)Кавалькова: Лекары павінны быць зацікаўленыя ў тым, каб папярэджваць жанчын пра наступсты ад аборта

12)Каля 80% жыхароў Беларусі лічасць сябе хрысціянамі. Гэта дае плацдарм для распаўсюду хрысціянскай адукацыі

13)Што зрабіць, каб аборт не лічыўся нормай

14)Рашэнне рабіць аборт часта звязанае з беднасцю. Людзі не могуць сабе дазволіць мець яшчэ адно дзіця

15)Саламаціна пра нюансы беларускай статыстыкі

16)Ці добра, што ўрачам далі права адмовіцца рабіць аборт?

17)У Беларусі няма сэрвісаў, якія б дапамагалі матулям у цяжкіх жыццёвых сітуацыях

18)Кавалькова: Аборты па жаданні жанчын не павінны існаваць

19)Саламаціна: У краінах, дзе аборт забаронены і крыміналізаваны, пачынаецца інстытуцыянальны гвалт над жанчынай. Дзяржава вырашае, што рабіць жанчыне

20)З 1990 па 2012 год зроблена амаль 3 мільёны абортаў

21)Саламаціна пра выказванне расійскай журналісткі Юліі Латынінай адносна забароны абортаў

22)Дзе ўзяць грошы на перадабортныя кансультацыі для жанчын?

23)Саламаціна пра прапановы БХД увесці пяцідзённы «перыяд цішыні» і скараціць тэрмін правядзення абортаў да 7 тыдняў

24)Кавалькова: Практыка перыяду чакання, калі жанчыне не робяць аборт у дзень звароту, ёсць і ў Расіі, і ў еўрапейскіх краінах

25)Што зрабіць, каб палепшыць сітуацыю з абортамі ў Беларусі? Пазіцыя Кавальковай

26)Саламаціна: Аборт – гэта вымушаная мера. Разам з тым для здароўя жанчыны ён мусіць быць максімальна даступны і легальны

* * *

 

Беларусь уваходзіць у лік краін зліберальным заканадаўстваму сферы абортаў. Жанчына можа зрабіць аборт па сваім жаданні да 12 тыдняўцяжарнасці, па сацыяльных паказаннях – да 22 тыдняў, а пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў – у любы момант цяжарнасці.

 

Разам з тым, заканадаўства ў гэтай галіне час ад часу змяняецца. Паводлеапошніх паправаку Законе аб ахове здароўя, якія пачалі дзейнічаць з канца 2014 года, доктар можа адмовіцца рабіць аборт, калі няма пагрозы жыццю жанчыны.

 

Істотна звузіліся сацыяльныя паказанні для правядзення аборту. Калі раней да іх адносілі, сярод іншага, шматдзетнасць альбо інваліднасць мужа, то цяпер сацыяльнымі паказаннямі з'яўляюцца толькі цяжарнасць у выніку згвалтавання ды факт пазбаўлення бацькоўскіх правоў.

 

Аксана Рудовіч, Настасся Храловіч

Крыніца: Наша Ніва

Навіны па тэме