Нарвежскія хрысціянскія дэмакраты: свет сочыць за рэгістрацыяй БХД

12 чэрвеня 2015 15:24  |  Палітыка

Нарвежскія хрысціянскія дэмакраты: свет сочыць за рэгістрацыяй БХД

На адрас Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі працягваюць паступаць лісты віншаванняў ад імя сусветных палітыкаў з нагоды Пятага ўстаноўчага з’еду партыі. Прапануем вашай увазе ліст старшыні Хрысціянскіх Дэмакратаў Нарвегіі (KrF) Кнута Арыльда Харайдэ:

“Шаноўныя дэлегаты і госці з’езду БХД,

Ад імя Хрысціянскіх Дэмакратаў Нарвегіі (KrF) я хачу пажадаць вам плённага кангрэсу і паспяховай дзяржаўнай рэгістрацыі.

Зараз, калі БХД робіць сваю пятую спробу атрымаць дзяржаўную рэгістрацыю, вы змагаецеся за свабоду арганізацый. Мы з вамі ў гэтым змаганні. Гэта ёсць сапраўдная барацьба за свабоду, адну з самых асноўных каштоўнасцяў і правоў. Свет сочыць за тым, якімі будуць дзеянні беларускага ўрада. Мы спадзяемся, што ў гэты раз яны ўбачаць, што больш не існуе падставаў адмаўляць вам у рэгістрацыі.
Мы таксама жадаем вам поспехаў у падрыхтоўцы да прэзідэнскай кампані і рады бачыць стабільны рост БХД.

Мы высока цэнім сяброўства паміж нашымі дзвюма партыямі і чакаем працягу супрацоўніцтва з вамі ў будучым.

З найлепшымі вітаннямі.
Кнут Арыльд Харайдэ
Старшыня KrF, Нарвегія

5 чэрвеня 2015 года”

Болей навін