Экс-кіраўнік Еўрапарламенту: каштоўнасці хрысціянскай дэмакратыі ўзбагачаюць Беларусь

12 чэрвеня 2015 17:35  |  Палітыка

Экс-кіраўнік Еўрапарламенту: каштоўнасці хрысціянскай дэмакратыі ўзбагачаюць Беларусь

На адрас Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі паступаюць лісты віншаванняў ад імя сусветных палітыкаў з нагоды Пятага ўстаноўчага з’еду партыі. Прапануем вашай увазе ліст ад Прэзідэнта Еўрапейскага парламенту ў адстаўцы, Старшыні Фонда імя Конрада Адэнаўэра Ганса-Гёрта Пётэрынга:

“Дарагія сябры партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”!

Дасылаю Вам ад Фонда імя Конрада Адэнаўэра сардэчныя вітанні з нагоды Вашага 5-га ўстаноўчага з’езду!

Вы ведаеце, што мне, як хрысціянскаму дэмакрату і перакананаму еўрапейцу, асабліва блізкія Ваша партыя і Ваша краіна. Я цвёрда перакананы, што хрысціянска-дэмакратычныя каштоўнасці, якія Вы прадстаўляеце ў Беларусі, ёсць узбагачэннем для Вашай краіны.

На жаль, сёння для Вас умовы дзейнасці вельмі абмежаваныя. Але ж менавіта таму я яшчэ болей паважаю і шаную мужнасць, з якой Вы ўсе адстойваеце свае перакананні. Упэўнены, што ад Вашага партыйнага з’езду і, спадзяюся, ад звязанага з ім удзелу ў надыходзячых выбарах Беларусь атрымае новыя імпульсы!

У інтарэсах свабоднай, мірнай і аб’яднанай Еўропы я жадаю, каб партнёрства з Беларуссю развівалася. І Ваша партыя можа зрабіць тут значны ўнёсак. У гэтым сэнсе я хачу Вам пажадаць: Заставайцеся і далей на гэтым шляху!

Д-р Ганс-Герт Пётэрынг,

Прэзідэнт Еўрапейскага парламенту ў адстаўцы,

Старшыня Фонда імя Конрада Адэнаўэра”

Болей навін