Рымашэўскі: у Беларусі квітнее расейскі шавінізм

02 ліпеня 2015 13:03  |  Галоўныя навіны

Рымашэўскі: у Беларусі квітнее расейскі шавінізм

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі пракаментаваў пытанне расейскіх СМІ да кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея адносна такога, што ў Беларусі расце нацыяналізм.

“У дадзеным выпадку прадстаўнікі Расеі абсалютна маюць рацыю. У Беларусі назіраецца рост нацыяналізму, а дакладней расейскага шавінізму праз актіывізацыю прарасейскіх арганізацый, якія фінансуюцца ў тым ліку праз расейскую амбасаду. Пакуль многія сярод дэмакратычных сіл разважаюць, ці трэба легітымізацыя рэжыму ў Беларусі, у краіне 0спее новая велізарная апазіцыя рэжыму, якая фінансуецца з боку Расеі, пад георгіеўскімі стужкамі з акрэсленай ідэалогіяй. Яе актыўнасць праяўляецца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі”, – адзначыў ён.

“Пакуль адбываецца нішчэнне беларускай мовы і сапраўднага беларускага патрыятызму, праз бяздзеянне мясцовых уладаў, а часам пад іх патранажам расце цэлая сетка арганізацый “рускага свету”. І рэагаваць на гэта трэба неадкладна”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.

Болей навін