У Оршы фармуецца ініцыятыўная група за паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання

06 ліпеня 2015 00:40  |  Грамадства

У Оршы фармуецца ініцыятыўная група за паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання

У Оршы пачала фармавацца ініцыятыўная група грамадзян за паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання ў рэгіёне. Ініцыятыўная група перш за ўсё разаслала ў СМІ наступнае паведамленне:

У горадзе Орша і Аршанскім раёне за 5 месяцаў 2015 нарадзілася 657 дзяцей (за аналагічны перыяд 2014 – 666 дзяцей), памерла 1046 чалавек (за аналагічны перыяд 2014 – 1001 чалавек). Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала – 389 чалавек (2014 – 335 чалавек).

У структуры прычын смяротнасці на першым месцы – хваробы сістэмы кровазвароту – 467 чал. (44,6%), на другім старэчая астэнія – 170 чал. (16,3%), наватворы – 122 чал. (11,7%), на трэцім – траўмы, атручванні і інш. Уздзеяння знешніх прычын – 68 чал. (6,5%) – гэта вытрымка з сайта УАЗ «Аршанская цэнтральная паліклініка» (http://www.ocp.vtb.by/news2.htm)

Усе мы ведаем адкуль такія паказчыкі, бо кожны з нас быў на прыёме ў лекара. Мы ведаем, як цяжка атрымаць талон на прыём да лекара, а калі гэта лекар вузкай спецыялізацыі, то на прыём можна трапіць і праз месяц, а часам і больш. Недахоп дактароў прывёў да таго, што нагрузкі на лекараў павялічыліся ў некалькі разоў, і як вынік якасць абследавання пагоршылася.

Акрамя недахопу лекараў у горадзе ў чарговы раз прыпынена будаўніцтва тэрапеўтычнага корпуса гарадской бальніцы №1 імя Сямашкі.

Асноўнымі задачамі сістэмы аховы здароўя з’яўляюцца паляпшэнне паказчыкаў здароўя насельніцтва на аснове далейшага павышэння якасці медыцынскіх паслуг, забеспячэнне за кошт бюджэтных сродкаў адзіных сацыяльных стандартаў медыцынскай дапамогі кожнаму чалавеку незалежна ад яго месца жыхарства.

Неабыякавыя жыхары нашага горада вырашылі разам дамагацца ад улады выканання ўзятых на сябе абавязкаў.

Калі вы гатовыя далучыцца да гэтай ініцыятывы, то можаце звязацца па тэлефоне 8-029-6545077 з 17 да 19 гадзін. Яўген.

Крыніца: Orsha.eu

Болей навін