БХД смуткуе з прычыны смерці Аляксандра Аліхвера

18.07.2015, 16:00  |  Галоўныя навіны, Грамадства

БХД смуткуе з прычыны смерці Аляксандра Аліхвера
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шчыра смуткуе з прычыны смерці прыхільніка БХД, грамадскага актывіста Аляксандра Аліхвера.

Фермер з Бярозаўскага раёну, ён актыўна далучыўся да абароны сялянскіх гаспадарак, якія ўлады вынішчалі нібыта для барацьбы зз АЧС. Браў актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі дэпутата ад БХД Валера Білібухі, быў за гэта рэпрэсаваны.

Шчырыя спачуванні сваякам і блізкім памерлага!

Навіны па тэме