Бядко: на Слонімшчыне мэтанакіравана знішчаюць працоўныя месцы

07 жніўня 2015 14:39  |  Грамадства

Бядко: на Слонімшчыне мэтанакіравана знішчаюць працоўныя месцы

Па дзеяннях слонімскіх уладаў відавочна, што на Слонімшчыне мэтанакіравана працягваецца знішчэнне працоўных месцаў, заяўляе каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Іван Бядко.

“Калі 10-15 гадоў таму ў Слоніме існавалі такія буйныя прадпрыемствы, як КПФ- дзе працавала каля трох тысяч рабочых, цяпер каля 800 чалавек. АРЗ- перастала існаваць, сяльгастэхніка – перастала існаваць, фабрыку “Тэкстыльшчык” развалілі, фабрыку Пуха-пер’явых вырабаў развалілі, МРЗ – нашмат зменшана працоўных, СКБЗ – працавала 1300, зараз працуе каля 1000, аб’явілі аб скарачэнні 200 чалавек. На фабрыцы мастацкіх вырабаў нашмат зменшана працоўных, абсалютна на кожным прадпрыемстве адбываецца змяншэнне працоўных месц”, – кажа ён.

Паводле яго, “зараз узяліся развальваць ДРСУ-191 цяпер П/У 119 скарачаюць працоўныя месцы, разбазарваюць тэхніку. Такая ж доля чакае прадпрыемства Нафтабаза”.

“Пасля правядзення кампаніі “Уперш працоўныя месцы, потым закон аб дармаедстве” пачаўся масавы ўціск на тых, хто паставіў свой подпіс пад зваротам. Як вядома большасць «дармаедаў», каб выжыць у гэтых умова вымушаны зарабляць на жыццё за межамі Беларусі. Так улады адрэагавалі на зварот слонімцаў аб забеспячэнні іх працай і годным заробкам. Калі паглядзець, то ў адным толькі мікрараёне вуліца Ф.Скарыны за апошнія некалькі гадоў вырасла больш за дзесяць дзевяціпавярховікаў. Гэтым людзям патрэбна недзе працаваць. Улады замест вырашэння праблемы працоўных месц, запалохвае тых, хто ўздымае яе. Заганяючы праблему ў глухі кут, але ж яна ўсё роўна вырвецца. Хацелася б, каб гэта адбылося не балюча, без дрэнных наступстваў”, – адзначае Іван Бядко.

Болей навін