“За якасную медыцыну ў Віцебску”: чыноўнікам нагадалі пра парушаныя абяцанні

10 жніўня 2015 14:07  |  Грамадства

"За якасную медыцыну ў Віцебску": чыноўнікам нагадалі пра парушаныя абяцанні

10 жніўня кіраўнік кампаніі “За якасную медыцыну ў Віцебску”, каардынатар Віцебскага аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец даслала электронны зварот у абласное ўпраўленне аховы здароўя. У звароце яна звяртае ўвагу на парушэнне афіцыйнага абяцання ўладамі (верасень 2014 году, за подпісам намесніка старшыні аблвыканкаму У.У Цярэнцьева) пачаць будаўніцтва першай чаргі паліклінічнага комплексу ў Білева ў 2 квартале 2015 году, чаго да сёння не зроблена.

Адзначаецца вельмі маруднае ўзноўленае будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Поўдзень-7, рамонт першага корпусу абласной інфекцыйнай бальніцы.

“Людзі вельмі абураныя такім стаўленнем улады да надзённых праблем жыхароў горада”, – адзначае Таццяна Севярынец.

Нагадаем, што за будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Білева Віцебска было сабрана і перададзена па інстанцыях 4756 подпісаў. Па іншых праблемах, у тым ліку па даўгабудзе паліклінікі ў мікрараёне Поўдзень-7, рамонтах інфекцыйнай бальніцы, бальніцы №2, – яшчэ каля 1500.

Болей навін