Нарвежская KrF падзялілася з БХД досведам працы ў мясцовых самакіраваннях (фота)

12.08.2015, 15:48  |  Навіны » Палітыка

Нарвежская KrF падзялілася з БХД досведам працы ў мясцовых самакіраваннях (фота)
Напрыканцы ліпеня – пачатку жніўня прайшоў сумесны летнік Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Нарвежскай Хрысціянска-Дэмакратычнай Партыі (KrF) прысвечаны праблемам мясцовага самакіравання і правядзення мясцовых кампаній.

Удзел у летніку сярод іншых узялі сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, адказны сакратар Дзяніс Садоўскі, міжнародны сакратар KrF Андрэас Хауг Лёлянд і іншыя.

Падчас летніку былі прэзентаваныя вынікі кампаніі БХД “Народны кантроль” за 2014-2015 гады, прадстаўленыя планы работы, удакладнялася планаванне нацыянальных і мясцовых кампаній БХД з улікам нарвежскага досведу. У сваю чаргу прадстаўнікі KrF падзяліліся досведам, як рэгіянальныя аддзяленні партыі ўплываюць на мясцовую супольнасць, развіццё рэгіёну і муніцыпалітэтаў.

Нарвежская KrF падзялілася з БХД досведам працы ў мясцовых самакіраваннях (фота)
Нарвежская KrF падзялілася з БХД досведам працы ў мясцовых самакіраваннях (фота)

Навіны па тэме