Віцебская міліцыя праверыць дзейнасць арганізацыі з казацкай “чорнай сотні”

27 жніўня 2015 11:49  |  Галоўныя навіны

Віцебская міліцыя праверыць дзейнасць арганізацыі з казацкай “чорнай сотні”

Галоўнае упраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму адказала на калектыўны зварот жыхароў Віцебскай вобласці ў пракуратуру па справе дзейнасці на тэрыторыі вобласці прарасейскіх ваенізаваных казачых фармаванняў і прапаганды “рускага свету” на сайтах “Русский дом”, “Русского культурного центра “Русь”.

У адказе гаворыцца, што сваю дзейнасць гэтыя фармаванні праводзяць у адпаведнасці з іх статутам і тэрыторыяй дзейнасці, не праводзяць спартовыя ваенна-патрыятычныя мерапрыемствы з падлеткамі і не прымалі ўдзелу ў адпаведных мерапрыемствах на тэрыторыі Віцебскай вобласці.(?) “Гэта пры тым, што я на ўласныя вочы чытала справаздачныя матэрыялы на сайце “Ворота Поозерья” пра такія гульні і мерапрыемствы”, – адзначае каардынатар аргкамітэту БХД на Віцебшчыне Таццяна Севярынец.

Пра «разовое» мерапрыемства «по духовно-нравственному воспитанию учащихся государственного учреждения образования «Средняя школа №19 г.Орши» пішуць так: “руководитель клуба Татьяна Гаврилина (сарамліва апускаючы яе званне—так у справаздачы на сайце пазначана- сотнік) отметила детей-членов клуба значками”. Тут другі раз засароміліся: у калектыўным звароце як раз і указвалася, што сотнік Гаўрыліна ўзнагароджвала дзяцей пад расейскім трыкалорам(!)

“І артыкул Алы Брэнь «Почему в Беларуси нет безработицы и революции» некуды знік. Аўтарка прызывала: усе ў Расею, Расея ўсіх прыме і накорміць”—таксама нам сасніўся”, – дадае Таццяна Севярынец.

А вось дзейнасць прадстаўніцтва “ Некоммерческого партнёрства по содействию возрождения казачества» в Республике Беларусь «Ворота Поозерья» Кубанской казачьей ассоциации «Россия» праверыць упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму—пішацца ў адказе за подпісам першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі М.Ф. Быкавай.

“Ні адзін з назіраючых і кіруючых органаў не звяртаў увагі на паведамленні ў смі, звароты грамадзянаў, калі па дзяржаўных установах хадзілі ветлівыя чалавечкі і запрашалі далучацца да Расеі, ніхто не зрэагаваў, калі гандлявалі на перакрыжаваннях вуліц абласнога цэнтру, Оршы, Полацку расейскімі сцяжкамі. І гэта быў сон? Як прачынаюцца ад такогу сну, мы ўжо ведаем на прыкладзе суседзяў…”, – падкрэсліла каардынатар аргкамітэту БХД.

Болей навін