У Рагачоўскім раёне згарэла старажытная царква

05.01.2010, 09:49  |  Навіны, Грамадства

Пажарам знішчана старажытная царква святога Мікалая Цудатворцы ў вёсцы Стары Крыўск Рагачоўскага раёна 1852 года пабудовы.

 

Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, пад раніцу 5 снежня мясцовыя жыхары заўважылі дым, што ішоў з храма, і выклікалі пажарных. Ратавальнікі прыехалі ў 5.53, але выратаваць ад агню драўляны будынак ужо не ўдалося.

 

На пажары ніхто не загінуў, яго прычыны высвятляюцца.

Крыніца: БелаПАН

Навіны па тэме

Фото юзера Выбаршчык
Выбаршчык 05.01.2010
Шкада будынка sad