У Мінску прайшла прэзентацыя Канцэпцыі рэформы судовай сістэмы (фота)

16 верасня 2015 19:50  |  Галоўныя навіны

16 верасня ў Мінску прайшла прэзентацыя Канцэпцыі рэформы судовай сістэмы, арганізаваная “Інстытутам Дэмакратыі і Сацыяльнага рынку” (зарэгістраваным у Літве) і аргкамітэтам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

У Мінску прайшла прэзентацыя Канцэпцыі рэформы судовай сістэмы (фота)

Распрацаваў канцэпцыю вядучы незалежны юрыст Беларусі, былы суддзя Канстытуцыйнага Суда Міхаіл Пастухоў.Судакладчыкамі выступілі былы старшыня Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб, былы намеснік старшыні Канстытуцыйнага Суда Валер Фадзееў, суддзя Міжнароднага арбітражнага суда Сяргей Луканін.

У абмеркаванні Канцэпцыі прынялі ўдзел Гары Паганяйла (БХК), Алег Волчак (“Прававая дапамога насельніцтву”), Людміла Гразнова (“Праваабарончы альянс”), Ігар Рынкевіч (“Грамадзянскі вэрдыкт”), адвакаты Тамара Сідарэнка і Сяргей Шаўцоў, былыя палітвязьні Яўген Васьковіч, Андрэй Гайдукоў, сустаршыні БХД Павел Севярынец ды Віталь Рымашэўскі і іншыя.

Канцэпцыя – адзін з 10-ці ключавых праектаў рэформаў “Урад для народа” (сістэма правасуддзя, фінансы, культура, адукацыя, войска, інфармацыя, мэдыцына, ЖКГ, пенсійная сістэма, энэргетыка), мэта якіх – рашучыя перамены і абарона незалежнасці Беларусі.

“Незалежныя суды – аснова дзяржаўнай сістэмы будучай дэмакратычнай Беларусі, – гаворыць сустаршыня БХД Павел Севярынец, – за 20 гадоў праўнага бязмежжа беларускі народ ацаніў, наколькі патрэбна нам сумленнае правасуддзе.”

Болей навін