У Слоніме збіраюцца пікетаваць супраць усіх кандыдатаў

17 верасня 2015 11:52  |  Палітыка

У Слоніме збіраюцца пікетаваць супраць усіх кандыдатаў

Сябра Слонімскай суполкі БХД Іван Бедка 14 верасня падаў дзве заяўкі ў Слонімскі райвыканкам на правядзенне пікета 4 кастрычніка ў гарадскім парку на Опернай вуліцы.

Мэта першага пікета – перадвыбарчая агітацыя супраць усіх кандыдатаў, якія зарэгістраваныя ў кампаніі на прэзідэнцкіх выбарах. Другая заяўка пададзена на пікет 10 кастрычніка. Мэта гэтага пікета – інфармаванне насельніцтва пра стан медыцынскага абслугоўвання жыхароў. Па гэтай праблеме ў Слоніме праводзіцца збор подпісаў пад зваротам да ўладаў аб паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання на Слонімшчыне і ў Беларусі ў цэлым. Ужо сабрана каля 200 подпісаў.

Па словах Івана Бедкі, “шанцаў на тое, што Слонімскі райвыканкам дазволіць правесці гэтыя пікеты, мала. Тым больш, што за апошнія 15 гадоў у Слоніме не быў дазволены ніводзін пікет і мітынг”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Болей навін