Дзмітрук: Апазіцыя дасягае вынікаў тады, калі яна аб’ядноўваецца (відэа)

17 верасня 2015 12:08  |  Галоўныя навіны

Дзмітрук: Апазіцыя дасягае вынікаў тады, калі яна аб’ядноўваецца (відэа)

Галоўны вынік кампаніі 2015 года – тое, што апазіцыя не здолела аб’яднацца. Пра гэта ў эфіры праграмы “Два на два” тэлеканалу “Белсат” заявіў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгі Дзмітрук.

На яго думку, пасля “выбараў” усё зменіцца. “Я думаю, што ў апазіцыі будзе зусім іншая тактыка, якая будзе больш прадуктыўнай”, – заявіў ён.

Георгі Дзмітрук падкрэсліў, што хацеў бы бачыць, што ў апазіцыі змяніліся ідэі. “Апазіцыя дасягае вынікаў тады, калі яна аб’ядноўваецца. Гэта неабходная ўмова. Без аб’яднання не можа быць выніку”, – дадаў сустаршыня БХД.

Поўную версію праграмы глядзіце тут:

Болей навін