Місіі БДІПЧ АБСЕ перадалі дапаможнік для “назіральнікаў”-правакатараў ад улады

18 верасня 2015 19:10  |  Галоўныя навіны

Місіі БДІПЧ АБСЕ перадалі дапаможнік для “назіральнікаў”-правакатараў ад улады

Кіраўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец 18 верасня сустрэліся з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ ў Беларусі Жакам Фарэ і спецыялістам па палітычных пытаннях Стэфанам Шведам.

Бакі абмеркавалі сітуацыю з выбарамі ў Беларусі, у тым ліку звязаную з нерэгістрацыяй БХД і ў выніку немагчымасці хрысціянскіх дэмакратаў ад імя партыі ўдзельнічаць у вылучэнні ва ўчастковыя камісіі і ў назіранні. Таксама прадстаўнікам АБСЕ быў перададзены дапаможнік для “назіральнікаў”-правакатараў, якіх вярбуюць ідэолагі.

“Сустрэча была вельмі станоўчай. Прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ цалкам згодныя, што назіральнікі павінны мець магчымасць бачыць падлік галасоў і тое, як людзі прагаласавалі. Але я ўпэўнены, што ў беларускіх умовах гэта не будзе магчымым ні для мясцовых назіральнікаў, ні для міжнародных. Гэта, а таксама іншыя парушэнні робяць абсалютна немагчымым прызнанне гэтых выбараў свабоднымі і дэмакратычнымі”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін