Сёння Алесю Чаркашыну споўнілася б 33 гады

27.09.2015, 18:36  |  Навіны » БХД

Сёння Алесю Чаркашыну споўнілася б 33 гады
Сёння, 27 верасня, беларускаму патрыёту, сябру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Алесю Чаркашыну споўнілася б 33 гады.

Алесь Чаркашын даўно быў у нацыянальным руху. Яшчэ напрыканцы 1990-ых – пачатку 2000-ых ён быў сябрам спартова-патрыятычнай арганізацыі «Край». Пасля з’яўляўся актывістам «Зубра». У 2009 ён прыйшоў у БХД, стаў каардынатарам аргкамітэта партыі па Брэсту.

Алесь Чаркашын (пазыўны “Тарас”) далучыўся да добраахвотніцкага атраду амаль ад самога пачатку баявых дзеянняў. Дагэтуль ён вучыўся ва Украіне ў Херсоне ў Біблейскім інстытуце. На вайне стаў капеланам добраахвотнікаў, прайшоў курс мэдычнай падрыхтоўкі і аказваў дапамогу на фронце. 10 жніўня ён быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай у Данбасе і памёр 28 жніўня ў шпіталі ў Запарожжы пасля некалькіх тыдняў комы.

Навіны па тэме