Віншуем Юрыя Казака з нараджэннем дачкі!

05.01.2010, 17:26  |  Навіны, БХД

Сёння ў актывіста “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”, падсуднага па справе “помніка Леніну” Юрыя Казака і ягонай жонкі Алены нарадзілася дачка. Дзяўчынку назвалі Рагнеда.

 

Сябры БХД шчыра віншуюць сям'ю Юрыя і жадаюць малышке Божага дабраславення, хай расце здаровенькай і шчаслівай.

 

Нагадаем, у ноч з 6 на 7 лістапада ў горадзе мясцовы помнік Леніну быў абліты зялёнай фарбай. З гэтай нагоды тады ж былі затрыманыя моладзевыя актывісты БХД. Дзеянні Казака ахарактарызаваныя як “наўмысныя, парушаючыя грамадскі парадак і вызначаныя асаблівым цынізмам”. Падлічаны і ўрон, які нанёс актывіст “з мэтай знявагі грамадскіх інтарэсаў і гістарычных традыцый, выкарыстоўваючы лакафарбавы матэрыял”. Ён склаў 3.740 рублёў. Частка 1-я артыкула 339 прадугледжвае пакаранне: 3 гады турмы, так званая “хімія” альбо штраф.

 

Вынясенне прысуду па справе Юрыя Казака прызначана на 11 студзеня.

 

БХД заклікае ўсіх неабыякавых людзей прыехаць у Навагрудак і падтрымаць Юрыя (кантактны тэлефон 8-29 516 08 61, Павал)

 

Навіны па тэме

Фото юзера brat
brat 05.01.2010
VINSHUEM!
Sheragi BHD rastuc!!!
Фото юзера ales'
ales' 06.01.2010
Віншуем, Юра і Лена!
Хай расце добрай хрысціянкай, прыгожай, разумнай, рашучай!