У Мядзеле забаранілі пікет супраць усіх кандыдатаў, але дазволілі за медыцыну

02 кастрычніка 2015 14:56  |  Галоўныя навіны

У Мядзеле забаранілі пікет супраць усіх кандыдатаў, але дазволілі за медыцыну

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Мядзел Зміцер Вінаградаў атрымаў адмову на заяву ў правядзенні 9 кастрычніка ля крамы “Еўраопт” перадвыбарчага пікету супраць усіх кандыдатаў.

Прычына адмовы – ля крамы 9 кастрычніка будзе праводзіцца прэзентацыя мясцовых выбараў.

Разам з тым Мядзельскі райвыканкам дазволіў правядзенне 8 кастрычніка пікету дзеля інфармавання насельніцтва аб стане медыцынскага абслугоўвання ў Мядзельскім раёне на пляцоўцы каля будынка па вуліцы Заазёрная, 76.

“У беларускай сітуацыі адмова ў правядзенні пікету супраць усіх кандыдатаў варта была абсалютна прадказальнай, бо для ўлады важна, каб людзі прыйшлі на ўчасткі і стварылі яўку”, – адзначыў Зміцер Вінаградаў.

Болей навін