На беларуска-ўкраінскай мяжы памежнікі трэслі дэпутата ад БХД

05 кастрычніка 2015 12:23  |  Галоўныя навіны

На беларуска-ўкраінскай мяжы памежнікі трэслі дэпутата ад БХД

У пункце пропуску Макраны на беларуска-ўкраінскай мяжы 4 кастрычніка каля 15:00 быў спынены для дэтальнага дагляду дэпутат адзіны дэмакратычны дэпутат у Беларусі, сябар аргкамітэту БХД Валер Білібуха з Бярозаўскага раёна.

Паводле яго слоў, ён ужо збіраўся выязджаць з пункту пропуску, як яго перанакіравалі на дэтальны агляд. Правялі яго прадстаўнікі адразу прадстаўнікі трох ведамстваў: памежнікі, мытнікі і супрацоўнікі ў чорнай форме, ведамства якіх дэпутат не высветліў.

Правяраючых цікавілі дакументы, якія знаходзіліся ў аўтамабілі Валера Білібухі: пастановы з’езду і Нацыянальнай рады БХД, спіс сябраў Нацыянальнай рады, лісты, незалежныя выданні і нават чарнавік дэпутата. На прыватныя рэчы, якія былі ў машыне, яны ўвагі не звярталі.

Агляд цягнуўся каля 40 хвілін, пасля чаго Валеру Білібуху адпусцілі. Усе дакументы яму вярнулі.

Болей навін