Віталь Рымашэўскі. Бедныя пенсіянеры і нахабныя прапагандысты

05.10.2015, 12:58  |  Блог Віталя Рымашэўскага, Эканоміка

Віталь Рымашэўскі. Бедныя пенсіянеры і нахабныя прапагандысты
Вы не ведаеце, наколькі лепш стала жыць у Беларусі? Тады вы проста пакуль не чыталі афіцыйную статыстыку!

У пачатку кастрычніка афіцыйнае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва краіны БЕЛТА расказала наколькі лепш сталі жыць нашы пенсіянеры: «сярэдні памер пенсій у Мінску за пяць гадоў павялічыўся ў 5,2 разы: з Br570,5 тыс. у верасні 2010 года да Br2 млн 973,1 тыс. у верасні 2015-га.

Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка паведаміла, што «для паляпшэння пенсіённага забеспячэння памеры працоўных пенсій у перыяд з верасня 2010 года па верасень 2015 года павышаліся цэлых 14 разоў...

І чыноўнікі выканкама, і дзяржаўныя прапагандысты сціпла прамаўчалі пра тое, што ў валютным эквіваленце пенсія "павялічылася" з 197 да 167 даляраў...

Вось такая прымітыўная маніпуляцыя лічбамі стала асновай афіцыйнай статыстыкі...

За мінулыя пяць гадоў беларускія пенсіянеры дакладна не сталі багацейшымі. Але ў тое, што дзяржаўныя прапагандысты сталі ў пяць разоў больш нахабнымі - відавочна.

Беларускі партызан

Навіны па тэме