Севярынец: Беларусы не хочуць укладаць «кантракт» са збанкрутаваным рэжымам

06 кастрычніка 2015 09:09  |  Галоўныя навіны

Севярынец: Беларусы не хочуць укладаць «кантракт» са збанкрутаваным рэжымам

Настрой у людзей у дзень «выбараў» будзе змрочным. Пра гэта ў інтэрв’ю charter97.org заявіў сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

– Да дня «галасавання» застаўся апошні тыдзень. Якія высновы можна зрабіць сёння на падставе некалькіх месяцаў «выбарчай» кампаніі?

– Па-першае, «выбараў» няма. Ёсць спектакль, у якім задзейнічаныя сілы як з боку рэжыму, каб загнаць людзей на так званае «галасаванне» ды сфальсіфікаваць працэс, так і больш тонкія інструменты: гэта некаторыя міжнародныя арганізацыі і асобы, якія ствараюць дэкарацыі для Захаду, і так званыя «кандыдаты», якія ствараюць бачнасць «дэмакратыі».

Напраўду ўсё ўжо вызначанае, ужо агучаныя нават прыблізныя лічбы, якія будуць «намаляваныя» дляАляксандра Лукашэнкі, і гэта беззаконне прадаўжаецца ўжо ў які раз у Беларусі.

– Ці можна казаць аб адсутнасці ў беларускіх грамадзян цікавасці да гэтых «выбараў»?

– Дрэнна, што грамадства ўжо стомленае рэагаваць на гэта беззаконне. Многія людзі гатовыя падманвацца, некаторыя гатовыя ўкладаць чарговы кантракт з рэжымам паводле прынцыпу: хай будзе спакойна, «абы не было вайны, як ва Украіне». Хоць гэты «кантракт» таксама трашчыць па швах з эканамічных прычын: Беларусь услед за Расеяй спаўзае ў яму.

Настрой у людзей ў дзень «выбараў» будзе шэрым і змрочным. Я думаю, большасць беларусаў не будуць мець жадання ісці ды ўкладаць такі «кантракт» з уладай, каб укінуць бюлетэнь на гэтых фальшывых «выбарах».

Болей навін