Рымашэўскага выклікаюць у Цэнтральны РАУС: прычына невядомая

16 кастрычніка 2015 15:00  |  Галоўныя навіны

Рымашэўскага выклікаюць у Цэнтральны РАУС: прычына невядомая

Сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага выклікаюць у Цэнтральны РАУС Менска для разгляду адміністратыўнага правапарушэння аб парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства.

«З чым гэта звязана, абсалютна не зразумела. Ніякіх тлумачэнняў у позве няма. Гэта сведчыць пра тое, што рэжым закручвае гайкі пасля сканчэння перадвыбарчага спектаклю. Можна чакаць масавага выкліку людзей, якія ўдзельнічалі ў масавых мерапрыемствах, што праводзіліся падчас перадвыбарчай кампаніі», – падкрэсліў палітык.

Увогуле існуючую ў Беларусі практыку атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства ён назваў дыскрымінацыйнай, бо яна абмяжоўвае канстытуцыйнае права грамадзян на свабоду сходаў. «Суды, штрафы, ціск на апанентаў можна лічыць адказам беларускага рэжыму на зняццё санкцый Еўрапейскім звязам», – дадаў сустаршыня БХД.

Болей навін