Стары сайт | RSS-стужка | English

Беларускі Хрысьціянскі Хіт

У беларускіх музычных крамах, маладзёвых тусоўках і цэрквах зьявілася надзвычай цікавая навінка: CD "Беларускі Хрысьціянскі Хіт".

Год таму група энтузіястаў-вернікаў (праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў) вырашыла сабраць на адным кампакт-дыску найлепшыя беларускамоўныя хрысьціянскіе сьпевы. (Дзіўна, што ў хрысьціянскай краіне Беларусі да гэтага дайшло толькі цяпер). І калі спачатку арганізатары сумняваліся, ці набярэцца такіх хітоў хаця б на адзін музычны альбом, дык ужо праз два месяцы ва ўнушальнай фанатэцы апынулася больша за 1000(!) адпаведных кампазыцыяў. Часта творчасьць аднаго гурта не выходзіла на рамкі касьцельнай ці баптысцкай грамады; іншыя ж сьпевы перапяваліся па-свойму адразу некалькімі канфэсіямі.

50 адабраных паводле строгіх крытэраў хітоў прайшлі ратацыю ў 10 хрысьціянскіх фокус-групах (адпаведна, праваслаўный, каталіцкай, грэка-каталіцкай, баптысцкай, поўнаэвангельскай - і г.д.) - і вернікі самі адабралі 21 найлепшы сьпеў. Трэба адзначыць, што на гэтым этапе канкурэнцыі ня вытрымалі й вылецелі са "складанкі" такія раскручаныя кампазыцыі як "Матка Боска Вастрабрамска" з "Народнага Альбому", "Ісус" "Мясцовага Часу", Крамаўскі "Анёл" - але засталіся мацнейшыя.

Найбольш хітовымі выканаўцамі вернікі прызналі гурты "Тэзаўрус", "Псальмяры", "DVA" і Алесю Унукоўскую. Пра сэнсавы ўзровень можна меркаваць паводле аўтарства тэкстаў - тут і Янка Купала ("Хрыстос Уваскрос"), і Рыгор Барадулін ("Ерусалім"), і Уладзімір Караткевіч ("На Беларусі Бог жыве"). Пачынаецца "Беларускі Хрысьціянскі Хіт", вядома, гімнам "Магутны Божа" у выкананьні Гарадзенскай капэлы; завяршаецца - харавым "Ойча наш" (праваслаўны хор Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў). Сярод выканаўцаў - вядомыя барды Андрэй Мельнікаў, Інэса Леаданская. Аўтарства некаторых хітоў адшуканых у глыбінцы, устанавіць не ўдалося - яны практычна сталі народнымі.

Яшчэ адна безумоўная вартасьць "Беларускага Хрысьціянскага Хіта" – у тым, што многіе сьпевы (напрыклад, "Магутны Божа", "Весяліся", "Чакае Цябе Беларусь") - рэальна паліканфэсійныя, і выконваюцца як на праваслаўных фэстах, так і ў касьцёле, і падчас пратэстанцкіх набажэнстваў.

Апроч гэтага, "Беларускі Хрысьціянскі Хіт" выконвае вельмі важную справу б е л а р у с і з а ц ы і беларускіх хрысьціянскіх асяродкаў. Пры панаваньні царкоўнаславянскай мовы ў прыходах РПЦ, польскім уплыве ў Касьцёле, дамінаваньні расейскай сярод пратэстантаў "Беларускі хрысьціянскі хіт" можа даць моцны штуршок да духовага й нацыянальнага адраджэньня.

Такім чынам, незвычайны CD - ня толькі ўнікальны музычны, але і міжканфэсійны, і культурніцкі праект. Больш таго, колькасьць назапашаных аўдыёматар'ялаў падштурхнула арганізатараў "Беларускага Хрысьціянскага Хіта" да выпуску цэлае сэрыі: "Беларускі Калядны Хіт", "Беларускі Велікодны Хіт", "Беларускі Хрысьціянскі Рок", "Бардаўскі Хрысьціянскі Хіт" і г.д.

Бліжэйшым часам пройдуць прэзэнтацыі "Беларускага Хрысьціянскага Хіта" у Менску ды іншых гарадох Беларусі.

Пытайцеся Альбом у крамах ды ў незалежных распаўсюднікаў!


Гэтаксама вы можаце паслухаць усе песьні з 3 дыскаў непасрэдна на сайце.


Беларускі Хрысьціянскі Хіт - 1

1. ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЭЛА "Магутны Божа " (М. Равенскі - Н. Арсеньнева) trek1.mp3 [817.24 Kb]



2. TESAURUS "Гісторыя" (М. Пташнікаў - М. Клімаў, В. Мартыненка) trek2.mp3 [1.5 Mb]


3. Інэса ЛЕАДАНСКАЯ (Дэмбская) "Хрыстос васкрос" (І. Леаданская - Я. Купала) trek3.mp3 [2.08 Mb]


4. ПСАЛЬМЯРЫ "Вечна жыві, мая Беларусь" (муз. і словы В. Яткоўскага) trek4.mp3 [1.62 Mb]


5. АРМАГЕДОН "Армагедон" (М. Пташнікаў - М. Пташнікаў, М. Клімаў, В. Матыненка) trek5.mp3 [2.08 Mb]


6. СОНЦА ПРАЎДЫ "Усходзіць сонца"trek6.mp3 [1.14 Mb]


7. Алеся УНУКОЎСКАЯ "Зоркі далёка" (муз. і словы А. Унукоўскай) (жывы гук) trek7.mp3 [1.34 Mb]


8. ПАРТЫZАНСКАЯ ШКОЛА "За свабоду" (П. Макартні - Г. Лабадзенка, В. Зыблюк) trek8.mp3 [1.04 Mb]


9. TESAURUS "Дзе Ты?" (М. Пташнікаў - М. Пташнікаў, М. Клімаў, В. Матыненка) trek9.mp3 [1.3 Mb]


10. DVA "Ты вядзі за Сабой" (М. Стрычэнка - А. Грачоў) trek10.mp3 [1.66 Mb]


11. НЕБАСХІЛ "Весяліся" (муз. і словы А. Унукоўскай) trek11.mp3 [1.01 Mb]


12. TESAURUS "Асэнсаваньне веры" (М. Пташнікаў - В. Матыненка) trek12.mp3 [1.94 Mb]


13. ПСАЛЬМЯРЫ "На Беларусі Бог жыве" (З. Пятроўскі - У. Караткевіч) trek13.mp3 [1.62 Mb]


14. Андрусь МЕЛЬНІКАЎ "Гэта мы!" (муз. і словы А. Мельнікаў)trek14.mp3 [2.18 Mb]


15. АРМАГЕДОН "Наступны крок" (М. Пташнікаў - М. Клімаў, В. Матыненка) trek15.mp3 [1.44 Mb]


16. ХРЫСЬЦІЯНСКІЯ СЬПЕВЫ "Чакае Цябе Беларусь" trek16.mp3 [1.45 Mb]


17. DVA "Дух Сьвяты" (А. Грачоў - А. Унукоўская) trek17.mp3 [1.33 Mb]


18. ХРЫСЬЦІЯНСКІЯ СЬПЕВЫ "Па сьвяжынцы роснай" trek18.mp3 [1.92 Mb]


19. СЯБРЫ "Ave Maria" (І. Лучанок - З. Пазьняк) trek19.mp3 [1.77 Mb]


20. Хор Брацтва ТРОХ ВІЛЕНСКІХ ПАКУТНІКАЎ "Ойча наш" (кананічная малітва) trek20.mp3 [679.32 Kb]


21. TESAURUS "Ерусалім" (В. Козел, М. Пташнікаў, А. Крышчановіч - Р. Барадулін) trek21.mp3 [1.96 Mb]


 

Трэкі другога і трэцяга дыску зьвяцца на гэтай старонцы неўзабаве. Таксама ўсе песьні можна будзе спампаваць.

 

Увага: усе трэкі зьмешчаныя тут прадстаўленыя толькі для азнакамленьня і ня вельмі якасныя.

 

 

 

 



БХД

Лідэры

Кампаніі БХД

company1.png
company2.png
company3.png
company4.png
company5.png

Сябры

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY

Rating All.BY
Update me when site is updated

© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com