Стары сайт | RSS-стужка | English

Галоўная старонка » Вэб-канферэнцыі


ВЭБ-КАНФЕРЭНЦЫЯ З ВЯДОМЫМ ПРАГРАМІСТАМ СЯРГЕЕМ ЧАРНАВОКІМ

На пытанні чытачоў сайту БХД адкажа сябра аргкамітэту і Нацыянальнай Рады “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”, каардынатар дзейнасці БХД па Фрунзенскаму раёну Сяргей Чарнавокі.

Спадар Чарнавокі займаецца беларусізацыяй рэсурсаў Інтэрнэт. У складзе каманды сотні энтузіястаў ён з’яўляецца распарцоўшчыкам беларускай версіі вольнай энцыклапедыі Вікіпэдыя і сацыяльнай сеткі Фэйсбук.

- Сучасныя тэхналёгіі прапануюць новыя сродкі камунікацыі: зараз можна, ня зважаючы на час і адлегласьць, задаваць пытаньні і атрымліваць адказы, вывучаць новыя ідэі ці дзяліцца жыцьцёвым досьведам, знайсьці сяброў ці паспрачацца з апанэнтамі. Нават радыё і тэлевізія вольна дасяжныя праз сусьветнае сеціва. Праз Вэб-канфэрэнцыі мы скарыстоўваем новыя медыі ў нашых агульных інтарэсах, ствараем пляцоўку дзеля абмену ведамі і ўражаньнямі, шукаем паразуменьне і новыя шляхі.

Мы жывем ня толькі складана, але і надзвычай цікава, разам мы можам абмеркаваць падзеі і пабудаваць пляны, знайсьці падтрымку, агульныя каштоўнасьці, добрыя прыклады і новыя магчымасьці ў жыцьці. Кожны чалавек імкнецца да лепшага, але дасягнуць такое мэты можна толькі разам, бо іначай дабрабыт адных будзе атрыманы за кошт іншых, і пацярпелых будзе нашмат болей, чым шчасьлівых.

Зараз чакаю на вашыя пытаньні, гэта цікава нам усім, бо кожны зможа прачытаць канфэрэнцыю цалкам на гэтай старонцы.

З павагаю, С.Чарнавокі.

ВЭБ-КАНФЕРЭНЦЫЯ З ПЕРАМОЖЦАМ “ДВУБОЮ”, ЛІДЭРАМ ГОМЕЛЬСКАГА БХД КАСТУСЁМ ЖУКОЎСКІМ

У фінале спаборніцтва “Двубой” газеты “Крыніца” перамог лідэр Гомельскай арганізацыі БХД Кастусь Жукоўскі. Нагадаем, тэма фінальнага паядынку была наступная: “Нацыянальныя сімвалы і мова: зараз ці потым”. Азнаёміцца з поглядамі пераможцы можна ў інтэрвью, прыведзеным ніжэй, а таксама задаць Кастусю Жукоўскаму свае пытанні. Пытанні прымаюцца ад 20 да 23 лістапада ўключна.

Вэб-канферэнцыя з Віталем Рымашэўскім

Мы распачынаем вэб-канферэнцыю з кандыдатам на пасаду прэзідэнта, сустаршынём Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Віталём Рымашэўскім.
Падчас канферэнцыі Вы можаце на працягу трох дзён задаваць Вашыя пытанні спадару Рымашэўскаму. Адказы на пытанні зявяцца 26 кастрычніка.

ДвубойУ раздзел

Каляндар

«    Сак 2010    »
ПнАўтСерЧцПтСбНдз
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архіў навін

Відэа на сайцеУ раздзел

АналітыкаУ раздзел

Сябры


Rating All.BY

© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com