Стары сайт | RSS-стужка | English

ДМІТРУК Георгі Раманавіч

ДМІТРУК Георгі Раманавіч, сустаршыня БХДДМІТРУК Георгі Раманавіч, сустаршыня БХДСустаршыня “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”

Нарадзіўся 16 красавіка 1968 г., у шматдзетнай сям'і (7 дзяцей) у горадзе Кобрыне, па нацыянальнасці - беларус. Маці - лекар-стаматолаг, бацька -столяр.

 

У 1985 году скончыў СШ № 7 г. Кобрына. Паступіў і паспяхова скончыў Віцебскае МУ па спецыяльнасці зубны тэхнік. Быў накіраваны па размеркаванні ў зону, пацярпелую ад аварыі на ЧАЭС (г. Столін). У 1987-1989 гг. праходзіў тэрміновую службу ў СА на Далёкаўсходняй ваенннай акрузе. Па вяртанні ў родны горад Кобрын працаваў у стаматалагічнай паліклініцы.

 

З 1992 года ўзначальваў знешнеэканамічны аддзел Міжрэгіянальнага вытворча-камерцыйнага аб'яднання "АВІЯПРОМ". З 1993 года працаваў генеральным дырэктарам вытворча-камерцыйнай фірмы ТАА "АМЕГА". З 2001 года - генеральны дырэктар ІП "АМЕГА СЭРВІС" карпарацыі "Текстайл Амега Инк". З 2005 года - дырэктар Замежнага прыватнага лячэбна-аздараўленчага ўнітарнага прадпрыемства "Белгіхон Юнайтэд". Эканаміст. Скончыў Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Ўніверсітэт, факультэт: "Міжнародныя Эканамічныя адносіны".

 

Старшыня Рэспубліканскага Грамадскага Аб'яднання "Хрысціянская Дзелавая Ініцыятыва". Сябра Рады Еўрапейскай асацыяцыі "ЕВРОПАРТНЕРЫ" (Швейцарыя) і Сусветнай асацыяцыі падтрымкі прадпрымальніцтва "СВМС". Удзельнік эканамічных форумаў у Швецыі, Галандыі, Італіі, Нямеччыны. Вольна валодае ангельскай мовай. Дасведчаны кіраўнік. Грамадскі дзеяч.


Хрысціянін. Жанаты. Мае пяцех дзяцей. Стала пражывае ў горадзе Кобрыне.

 

Ад моманту аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакрытыі ў 2005 годзе займаў пасаду сустаршыні аргкамітэту. На Устаноўчым З’ездзе 28 лютага 2009 году выбраны на пасаду сустаршыні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.

 

Перайсці ў фотагалерэю



Лідэры

БХД

Кампаніі БХД

company1.png
company2.png
company3.png
company4.png
company5.png

Сябры

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY

Rating All.BY
Update me when site is updated

© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com