- Запрашаем на з’езд БХД: 12 верасня, 10.30, палац культуры МТЗ!
- Баранавіцкія прадпрымальнікі звярнуліся да Рымашэўскага
- БХД дазволілі правесці канферэнцыю ў ПК МТЗ
- Найбуйнейшы хрысціянскі партал INVICTORY.ORG правёў вэб-канферэнцыю з Віталём Рымашэўскім
- В.Рымашэўскі: У беларусаў павінна быць хрысціянская палітычная альтэрнатыва
29 студзеня 2010, 12:17 | Навіны, БХД | Каментароў: 0 Версія для друку
У Бабруйску і Асіповічах актывістаў БХД у выбарчыя камісіі не ўключылі
Выканкам адмовіў ва ўключэнні ў выбарчую камісію двум сябрам Бабруйскай арганізацыі БХД.
Як паведміла кіраўніца Магілёўскай абласной Рады БХД Таісія Кабанчук, заявы Раісы Лішкевіч і Ігара Казімірчука прыянялі ў выканкаме без пытанняў, і ўчора запрасілі на паседжанне, дзе вызначаўся спіс камісіі. На паседжанні сябрам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі паведамілі, што склад камісіі прадугледжвае 13 сябраў, а заявы падалі 19 кандыдатаў. “Маўляў, паколькі месца ўсім не хопіць, вам адмоўлена”.
У склад камісіі традыцыйна ўвайшлі прадстаўнікі БРСМ, “Белай Русі”, ветэранскай арганізацыі, супрацоўнікі гарвыканкаму.
- “Зразумела, што спісы былі даўно складзеныя. Усё было спланавана і прайшло па добра пратопаных за 15 гадоў сцежках”, - адзначыла Таісія Кабанчук.
У спіс выбарчых камісіяў не ўключылі таксама сябраў БХД з Асіповічаў.
Навіны па тэме:

БлогіУ раздзел
Апошнія навіны
ДвубойУ раздзел
Каляндар
Архіў навін
Жнівень 2010 (189)
Ліпень 2010 (220)
Чэрвень 2010 (225)
Травень 2010 (193)
Красавік 2010 (268)
Відэа на сайцеУ раздзел
АналітыкаУ раздзел
Сябры
© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com




