- БХД мітрапаліту Філарэту і арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу: чаму ў затрыманых забіраюць нацельныя крыжы?
- Берасце: 30 нацыянальных сцягоў на Дзень незалежнасці (фота)
- Будуць судзіць за шыльду Ларысе Геніюш
- Родныя і сябры затрыманых не дачакаліся іх каля пастарунку (фотарэпартаж)
- Міліцыянты разагналі акцыю, прымеркаваную да 20-годдзя незалежнасці (абноўлена; дададзены фотаздымкі)
7 лютага 2010, 10:24 | Галоўныя навіны, Навіны, БХД | Каментароў: 1 Версія для друку
Павал Севярынец: рэпрэсіі супраць пісьменнікаў – гэта сталінізм
Павал Севярынец, сябра Саюза Беларускіх Пісьменнікаў, аўтар кнігаў “Лісты з лесу”, “Брату”, “Люблю Беларусь” каментуе ганенні на літаратараў, распачатыя дзяржаўнымі ворганамі.
- Ганенні на беларускіх пісьменнікаў, аб’яднаных у легендарнуюю літаратурную арганізацыю – яскравае сведчанне таго, што рэжым проста з’язджае з глузду.
Па-першае (і галоўнае), гэта адкрытыя рэпрэсіі супраць носьбітаў беларускай мовы і культуры. У сталінскія часы, калі вынішчалі беларускую нацыянальную эліту, пісьменнікі былі галоўнай мішэнню.
Па-другое, гэта ганенні на іншадумства ў чыстым выглядзе. Людзей пераследуюць не за акцыі, нават не за палітычную пазіцыю – толькі за тое, што яны не ўхваляюць афіцыёзу.
Па-трэцяе, гэта выклік Еўропе. У еўрапейцаў культура, літаратура, нацыянальная мова заўжды стаялі ў шэрагу галоўных каштоўнасцяў. Тое, што робяць ідэолагі – рабская азіятчына.
Часам пяро больш трапнае, чым снайперская куля. А тых, хто пры слове “культура” хапаецца за рэвальвер, рана ці позна знойдуць на сметніку гісторыі.
Навіны па тэме:
Каментары

БлогіУ раздзел
ДвубойУ раздзел
Каляндар
Архіў навін
Чэрвень 2010 (225)
Травень 2010 (193)
Красавік 2010 (268)
Сакавік 2010 (309)
Люты 2010 (317)
Відэа на сайцеУ раздзел
АналітыкаУ раздзел
Сябры
© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com




