12 лютага 2010, 12:45 | Галоўныя навіны, Навіны, БХД | Каментароў: 0 Версія для друку
Актывіста БХД з Горак абвінавачваюць у дачы хабара ваеннаму камісару
12 лютага сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Горак, пастар мясцовай царквы “Свабода ў Госпадзе” Пятро Маланачкін быў абавязаны даць тлумачэнні пракурору Магілёўскай ваеннай пракуратуры па ананімнаму абвінавачванню ў дачы хабару.
У ананімным лісце, што прыйшоў у Магілёўскую ваенную пракуратуру, гаворыцца, што хтосьці з Маланачкіных (спадар Пятро або ягоны 19-гадовы сын Ілля) далі хабар ваеннаму камісару Магілёва Хітруку, каб Іллю не забіралі ў войска.
Пракурор Магілёўскай ваеннай пракуратуры Будзько прыехаў сёння дамоў да Маланачкіных. Сын, студэнт Беластоцкага палітэхнічнага інстытута, таксама быў дома, бо цяпер у акадэмічным адпачынку.
Пастар сцвярдзіў, што хабару нікому ніколі не даваў, таксама, як і ягоны сын. А ананімку лічыць правакацыяй спецслужбаў, скіраванай на тое, каб запужаць яго і перашкодзіць удзельнічаць у маючых адбыцца мясцовых выбарах. Пятро Маланачкін, а таксама яшчэ некалькі вернікаў царквы “Свабода ў Госпадзе” збіраюцца актыўна ўдзельнічаць у выбарах.
.
Пятро Маланачкін даў пісьмовыя тлумачэнні пракурору аб тым, што іхная сям’я не рабіла проціпраўных дзеянняў.
- Я таксама пісьмова патрабаваў ад пракуратуры знайсці ананіма і паклёпшчыка і прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці, - адзначыў Маланачкін.
Навіны па тэме:

БлогіУ раздзел
ДвубойУ раздзел
Каляндар
Архіў навін
Жнівень 2010 (189)
Ліпень 2010 (220)
Чэрвень 2010 (225)
Травень 2010 (193)
Красавік 2010 (268)
Відэа на сайцеУ раздзел
АналітыкаУ раздзел
Сябры
© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com




