- БХД мітрапаліту Філарэту і арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу: чаму ў затрыманых забіраюць нацельныя крыжы?
- Берасце: 30 нацыянальных сцягоў на Дзень незалежнасці (фота)
- Будуць судзіць за шыльду Ларысе Геніюш
- Родныя і сябры затрыманых не дачакаліся іх каля пастарунку (фотарэпартаж)
- Міліцыянты разагналі акцыю, прымеркаваную да 20-годдзя незалежнасці (абноўлена; дададзены фотаздымкі)
18 лютага 2010, 14:53 | Галоўныя навіны | Каментароў: 0 Версія для друку
БХД прадставіла выбарчы спіс (дапоўнена)
БХД прадставіла спіс кандыдатаў у дэпутаты на мясцовыя выбары. У яго ўвайшлі 204 сябра і прыхільніка партыі. 90 адсоткаў тых людзей, што ўвайшлі ў спіс, вылучаюцца на мясцовых выбарах упершыню.
Гэта адбылося 18 лютага падчас прэсавай канферэнцыі кіраўніцтва партыі, што прайшла ў Сядзібе БНФ. Удзел у мерапрыемстве ўзялі лідэры БХД Віталь Рымашэўскі, Павал Севярынец і Аляксей Шэін, кіраўніца Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Любоў Каменева.
Сярод прэтэндэнтаў на кандыдатства ад партыі сустаршыні БХД Аляксей Шэін і Георгій Дзмітрук, кіраўніца Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Таісія Кабанчук, кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі БХД Мікалай Баўсюк, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, Гомельскі гарадскі кіраўнік БХД Кастусь Жукоўскі.
Паводле Паўла Севярынца, БХД збіралася вылучаць калі 300 кандыдатаў у дэпутаты. Але ў апошнія некалькі тыдняў праводзілася маштабовая хваля ціску на магчымых кандыдатаў у дэпутаты. У выніку чаго дзесяткі хрысціянскіх дэмакартаў былі вымушаныя адмовіцца ад удзелу ў кампаніі.
Мясцовыя выбары – гэта першая кампанія БХД нацыянальнага ўзроўню. Яшчэ не мінуў год з першага Устаноўчага з’езду БХД, а партыя ўжо ўдзельнічае ў палітычнай кампаніі па ўсёй Беларусі, вядзе працу па акругах, якія ахопліваюць 3 млн. беларускіх выбаршчыкаў (каля 45% агульнай колькасці выбаршчыкаў).
“БХД будзе здольная ўвасобіць надзею для беларусаў, якія чакаюць новай сілы, якая стане альтэрнатывай сённяшняму рэжыму.
Для рэжыму БХД – адзіны выклік, на які Лукашэнка адказаць не ў стане. Бо ён можа адказаць на эканамічныя выклікі, на геапалітычныя выклікі, на пытанні незалежнасці, але ён не можа адказаць на пытанні маралі.
Беларускі рэжым не можа перастаць хлусіць.
Беларускі рэжым не можа перастаць красці. Бо ўлада трымаецца на тым, што адныя крадуць, а іншыя, ведаючы гэта, кампраматам трымаюць іх у падначаленні.
Беларускі рэжым не можа перастаць палохаць. І ў гэтым сэнсе серцавіна кампаніі БХД – маральныя хрысціянскія каштоўнасці на тым узроўні, дзе жывуць людзі. Не толькі сацыяльныя пытанні, і не столькі бытавыя пытанні важныя для кандыдата ў дэпутаты ад БХД, колькі абарона вобраза і падабенства божага ў кожным чалавеку.
Сённяшні рэжым ставіцца да грамадзяніна Беларусі грэбліва. Ён не паважае беларусаў, хлусіць ім, абкрадвае. І для нас самае важнае – абараніць суайчыннікаў, даць ім надзею на тое, што ў краіне з тысячагадовай хрысціянскай гісторыяй можа быць і хрысціянская культутра, і хрысціянскае грамадства і, ў рэшцэ рэшт, хрысціянская палітыка”, - сказаў лідэр БХД.
Сам Павал Севярынец будзе ўключаны больш чым у сто ініцыятыўных групаў па Беларусі і збіраецца актыўна дапамагаць у зборы подпісаў кандыдатам ад БХД.
Як адзначыў Віталь Рымашэўскі, 204 кандыдата ў дэпутаты пры ўмове нерэгістрацыі партыі і татальнага ціску – відавочны адказ на пытанне, чаму ўлады не рэгіструюць БХД.
Паводле Рымашэўскга, у Менску вылучаецца каля 25 кандыдатаў, закрываючы амаль палову ўсіх гарадскіх акругаў. Спіс кандыдатаў узгадняўся з партнёрамі па Беларускаму Незалежніцкаму блоку з той мэтай, каб па адной акрузе не шло па некалькі кандыдатаў ад БНБ.
“Адна з мэтаў сёлятней выбарчай кампаніі БХД – паказаць на практыцы, што БХД сапраўды – народная партыя. Мясцовыя выбары – падрыхтоўка да прэзідэнтскай кампаніі 2011 году”, - сказаў сустаршыня БХД.
Як адзначыў Аляксей Шэін, “мы выступаем за прынцып субісідыяльнасці – калі праблема мусіць вырашацца на тым узроўні, на якім яе вырашэнне найбольш эфектыўна і на якім яна ўзнікла. Лакальныя праблемы не павінны вырашацца на мясцовых узроўнях. Таму мы вылучаем шмат кандыдатаў у сельсаветах. Гэта - новы досьвед і для БХД і для ўвогуле дэмакратычнага руху Беларусі”.
Кіраўніца Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Любоў Каменева паведаміла, што з агульнага спісу кандыдатаў ад БХД больш за 40 маладых кандыдатаў. Нягледзячы на шмат прыкладаў ціску на студэнтаў-кандыдатаў, якім пагражаюць праблемамі з вучобай.
“Мэта нашай выбарчай кампаніі – пашырыць хрысціянскую дэмакратыю сярод моладзі, а ў траўні правясці масштабны з’езд МХД. Амаль кожны кандыдат ад МХД вылучаецца па той акрузе, дзе большасць выбаршчыкаў – моладзь і студэнты”, - сказала Любоў Каменева.
Навіны па тэме:

БлогіУ раздзел
ДвубойУ раздзел
Каляндар
Архіў навін
Чэрвень 2010 (225)
Травень 2010 (193)
Красавік 2010 (268)
Сакавік 2010 (309)
Люты 2010 (317)
Відэа на сайцеУ раздзел
АналітыкаУ раздзел
Сябры
© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com




