Русская | RSS-стужка | English

Галоўная старонка » Выбары ў Мясцовыя Саветы » Павал Севярынец сабраў подпісы ў Бабруйску і Клічаве


6 сакавіка 2010, 10:13  |  Выбары ў Мясцовыя Саветы, Навіны, БХД  |  Каментароў: 0 Версія для друку

Павал Севярынец сабраў подпісы ў Бабруйску і Клічаве

Лідэр Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец працягвае паездкі па рэгіёнах. У складзе некалькіх дзесяткаў ініцыятыўных групаў ён збірае подпісы за кандыдатаў ад БХД.

 

3-5 сакавіка Севярынец збіраў подпісы адпаведна ў Бабруйску і Клічаве.

 

Як адзначыў лідэр БХД, у Бабруйску кампанія па збору попісаў вельмі актыўная і масавая. Нагадаем, у горадзе зарэгістравана 16 ініцыятыўных групаў хрысціянскіх дэмакратаў. Сярод патэнцыйных кандыдатаў ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі кіраўніца Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Таісія Кабанчук, прадпрымальнік Вячаслаў Шэлег, журналіст Яўген Васьковіч, сябра Беларускага Хельсінскага камітэту Аляксандр Леаненка, інжынер Аляксандра Сьянава і іншыя.

 

За кандыдатаў ад БХД людзі падпісваюцца вельмі ахвотна. Так, паводле Паўла Севярынца, у Клічаве, дзе збіраюцца балатавацца два хадэкі, подпісы за іх ставілі чацвёра з пяці грамадзянаў, да іх звярталіся сябры ініцыятыўнай групы.

 

Цікавіліся зборшчыкамі подпісаў і міліцыянты, асабліва ў дзень свайго прафесійнага свята (4 сакавіка). Але далей пільнага дагляду дакументаў не пайшло.  

 



Навіны па тэме:

Даданне каментара

Вашае Імя:
Ваш E-Mail:
Код: Улучыце гэты малюначак для адлюстраваньня кода бясьпекі
абнавіць код
Увядзіце код




Статыстыка ад http://election.in-by.net/

ДвубойУ раздзел

Ці быць Закону Божаму ў школе? Пазіцыю каго Вы выбіраеце?


Таццяна Севярынец: “Вывучаць “Закон Божы” у школах трэба!”
Яўген Якавенка: “Я за выкладанне агульначалавечай маралі”

  Убачыць вынікі

Каляндар

«    Вер 2010    »
ПнАўтСерЧцПтСбНдз
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архіў навін

Відэа на сайцеУ раздзел

АналітыкаУ раздзел

Сябры


Rating All.BY

© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com