- Запрашаем на з’езд БХД: 12 верасня, 10.30, палац культуры МТЗ!
- Баранавіцкія прадпрымальнікі звярнуліся да Рымашэўскага
- БХД дазволілі правесці канферэнцыю ў ПК МТЗ
- Найбуйнейшы хрысціянскі партал INVICTORY.ORG правёў вэб-канферэнцыю з Віталём Рымашэўскім
- В.Рымашэўскі: У беларусаў павінна быць хрысціянская палітычная альтэрнатыва
13 сакавіка 2010, 23:49 | Навіны, Палітыка | Каментароў: 1 Версія для друку
Пратасевіч: Беларусь у Еўранесце будзе прадстаўлена толькі апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю
Беларуская дэлегацыя ў Парламенцкай асамблеі палітыкі ЕС "Усходняе партнёрства" (Еўранест) будзе складацца толькі з прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Пра гэта 13 сакавіка паведаміў польскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.
Паводле яго слоў, 10 сакавіка члены дэлегацыі Еўрапарламента ў Еўранесце па выніках візіту ў Мінск афіцыйнай місіі Еўрапарламента, які прайшоў 25—27 лютага, прынялі рашэнне аб складзе беларускай дэлегацыі. "Пасля таго як беларускія ўлады адхілілі прапанаваную формулу складу дэлегацыі "5+5" (5 членаў Палаты прадстаўнікоў і 5 членаў апазіцыі. — БелаПАН.), мы вырашылі, што запрашаем 10 прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. У іх не будзе права голасу, але яны будуць мець права выступаць на пасяджэннях", — сказаў Пратасевіч.
Ён растлумачыў, што 11 сакавіка на сустрэчы старшыні Еўрапарламента Ежы Бузека з кіраўнікамі пяці парламенцкіх фракцый Еўрапарламента было вызначана прыпыніць выкананне рашэння аб складзе беларускай дэлегацыі. Пры гэтым у СМІ з'явілася няправільная трактоўка гэтай падзеі, дзе казалася, што рашэнне аб складзе беларускай дэлегацыі ў Еўранесце адкладзена на месяц. Аднак, як падкрэсліў Пратасевіч, рашэнне нязменнае, адкладзена толькі дата, калі яно будзе аб'яўлена афіцыйна.
"Гэта было зроблена не таму, што магчымыя нейкія змяненні, а таму, што спадар Бузек жадае правесці кансультацыі з кіраўнікамі парламентаў усіх краін — удзельніц Усходняга партнёрства, апрача Беларусі, — патлумачыў Пратасевіч. — Гэтая сустрэча запланавана на 24 сакавіка. Спадар Бузек запросіць іх у Брусель для таго, каб яшчэ раз заявіць аб цвёрдай пазіцыі Еўрапарламента па Беларусі, а таксама для кансультацый аб далейшым развіцці Еўранеста".
Пратасевіч зазначыў, што склад беларускай дэлегацыі ў Еўранесце ўжо зацверджаны. У яе ўвойдуць прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", руху "За Свабоду", Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, грамадзянскай ініцыятывы "Рада беларускай інтэлігенцыі", а таксама прадстаўнікі Беларускага саюза журналістаў, Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, грамадскага аб'яднання "Экадом" і неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі.
"Дэлегацыя Еўрапарламента ў Еўранесце прыняла сваё рашэнне, склад беларускай дэлегацыі зацверджаны і ніякіх змяненняў не чакаецца. Таксама не чакаецца ніякіх змяненняў у рашэнні аб тым, што прадстаўнікі беларускага парламента не будуць браць удзел у працы Еўранеста", — падкрэсліў Яцэк Пратасевіч.
Навіны па тэме:
Каментары

БлогіУ раздзел
Апошнія навіны
ДвубойУ раздзел
Каляндар
Архіў навін
Жнівень 2010 (189)
Ліпень 2010 (220)
Чэрвень 2010 (225)
Травень 2010 (193)
Красавік 2010 (268)
Відэа на сайцеУ раздзел
АналітыкаУ раздзел
Сябры
© 2005-2009 Аргкамітэт па стварэнню Партыі БХД. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт bchd.info абавязковая.
220123, г. Мінск, а/с 324, bchd.info@gmail.com




